11 мая 2024
Паважаныя айцы, браты і сёстры! Хрыстос уваскрос! Віншуем усіх з днём памяці свц.Кірыла Тураўскага!
Сёння, дарэчы, - 25 гадоў з першай службы ў Капліцы ў імя свв. Мяфодзія і Кірыла ў Інстытуце.
У 1999 годзе, па благаславенню рэктара ўладыкі Філарэта, службы літургічнай практыкі былі перанесены з Кафедральнага сабора на факультэт тэалогіі, каб у самім будынку студэнты і выкладчыкі мелі магчымасць памаліцца адзін за аднаго і праславіць Бога. Шмат гадоў малітва кожны тыдзень суправаджала навучанне студэнтаў і працу супрацоўнікаў. Многія айцы дапамагалі служыць у Капліцы, але ж больш за ўсіх паслужыў а. Сергій Гардун, які, мы верым, працягвае маліцца з намі і за нас перад Богам, цяпер ужо перад Прастолам Нябесным.
Шчырая падзяка і нізкі паклон ўсім студэнтам, выкладчыкам, супрацоўнікам, хто маліўся, спяваў, служыў усе гэтыя гады, кожны ў свой час!
Свяціцелю ойча Кірылле, малі Бога за нас!