21 лютага ў Інстытуце тэалогіі БДУ адбыўся Савет

Апублікавана: 22 Люты 2019

21 лютага ў Інстытуце тэалогіі БДУ адбыўся Савет пад старшынствам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, рэктара Інстытута тэалогіі. Сярод пытанняў парадку дня разглядаліся вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі, адкрыццё спецыяльнасці «тэалогія» ў магістратуры Інстытута тэалогіі, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу і абранне па конкурсу на пасаду загадчыка кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння. Віншуем Афанасенка Юрыя Юр'евіча, кандыдата гістарычных навук, з выбраннем на пасаду загадчыка кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі БДУ.

Читайте также